Пашкоджаны аўтамабіль суддзі ў Барысаўскім раёне

Пашкоджаны аўтамабіль суддзі ў Барысаўскім раёне

Фігурантаў справы вінавацяць па шасці артыкулах. У залежнасці ад ролі кожнага, ім у розным спалучэнні інкрымінаваныя:

— актыўны ўдзел у акцыях пратэсту 30 жніўня, 6 і 20 верасня 2020 года (ч. 1 арт. 342 КК, максімальнае пакаранне — чатыры гады калоніі);

— удзел у тэрарыстычнай арганізацыі (ч. 2 арт. 290-4 КК — да дзесяці гадоў пазбаўлення волі са штрафам);

— гвалт у дачыненні да дзяржаўных і грамадскіх дзеячаў у Мінску і Барысаве з 13 лютага па 24 мая 2021 года, каб уплываць на іх рашэнні і «дэстабілізаваць грамадскі парадак» (ч. 1 арт. 359 КК — да 15 гадоў калоніі);

— наўмыснае пашкоджанне маёмасці чацвярых грамадзян (ч. 1 арт. 218 КК, максімальнае пакаранне — абмежаванне волі да двух гадоў);

— распальванне сацыяльнай варожасці і варожасці па прыкмеце прыналежнасці ў групе асоб (ч. 3 арт. 130 КК — да 12 гадоў калоніі);

— публічныя заклікі да захопу дзяржаўнай ўлады, гвалтоўнага змянення канстытуцыйнага ладу, тэрарызму і іншым дзеянням, накіраваным на прычыненне шкоды нацыянальнай бяспецы Беларусі (ч. 1 арт. 361 КК — пазбаўленне волі на тэрмін да шасці гадоў).

Меру стрымання ўсім фігурантам пакінулі без зменаў — суда яны будуць чакаць пад вартай.

Клас
1
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
10