Самаходная артылерыйкая ўстаноўка Zuzanna-2

Самаходная артылерыйская ўстаноўка Zuzanna-2. Фота: Konštrukta-Defence / kotadef.sk

Zuzana-2 зʼяўляецца прадстаўніком сямейства славацкіх самаходных артылерыйскіх установак, карані якіх сыходзяць у сямідзясятыя гады мінулага стагоддзя. Тады ў Чэхаславакіі была створана САУ ShKH vz. 77 DANA, якая адрознівалася незвычайнай архітэктурай і досыць высокімі характарыстыкамі. У 90-х гадах у Славакіі на аснове гэтага ўзору распрацавалі самаходную гаўбіцу ShKH Zuzana. Галоўным яе адрозненнем была новая 155-міліметровая гармата, адаптаваная пад стандарты НАТО. Пазней развіццё канцэпцыі працягнулася, у выніку чаго ў 2008 годзе зʼявілася САУ Zuzana-2.

Самаходная артылерыйская ўстаноўка Zuzanna-2. Фота: Konštrukta-Defence / kotadef.sk

Самаходная артылерыйская ўстаноўка Zuzanna-2. Фота: Konštrukta-Defence / kotadef.sk

Вага ўстаноўкі амаль 34 тоны, аднак магутны рухавік Tatra дазваляе рухацца па дарогах на хуткасці да 90 км/г, а пры руху па-за дарогамі пераадольваць водныя перашкоды глыбінёй да 1,2 метра. Запас ходу — 650 км. Баявое аддзяленне выканана максімальна аўтаматызаваным, экіпаж, які складаецца з 4 чалавек, нават не датыкаецца да боепрыпасаў. Корпус выкананы з брані, якая вытрымлівае кулі калібру 14,5 мм. Гармата калібра 155 мм пры выкарыстанні актыўна-рэактыўных снарадаў дазваляе наносіць удары па цэлях на адлегласці да 50 км. Сістэма кіравання агнём дазваляе працаваць з лічбавымі картамі, а таксама дае магчымасць наносіць удар па цэлі, накіроўваючы некалькі снарадаў па розных траекторыях. Запас снарадаў — 40 штук. Zuzana-2 робіць 6 стрэлаў за хвіліну. Устаноўка мае сістэмы фільтравання і вентыляцыі, якія дазваляюць весці тактычныя дзеянні нават у забруджанай зоне.

Для абароны самой артылерыйскай устаноўкі выкарыстоўваюцца кулямёт калібру 12,7 мм і гранатамёты РПГ-75.

Forbes: Сваё ўзбраенне Украіне можа перадаць Кіпр

Украіна перамагае ў бітве беспілотнікаў

Ці пойдуць танкі на сметнік гісторыі? Магчымае наступства ўкраінскай вайны

Клас
39
Панылы сорам
1
Ха-ха
1
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
1