Авіякампанія «Туркменістан» па даручэнні ўрада краіны 8 красавіка планавала выканаць спецрэйс для вывазу туркменскіх грамадзян з Беларусі на радзіму, пісаў Turkmenportal.

Самалёт Boeing 737-800 вылецеў з Мінска з гадзінным спазненнем, у 19.39 па мінскім часе, паведамляецца на электронным табло аэрапорта. Мяркуючы па дадзеных Flightradar, борт развярнуўся над Лепелем і вярнуўся ў Нацыянальны аэрапорт «Мінск».

У афіцыйных крыніцах інцыдэнт не каментавалі. Телеграм-канал «МотолькоПомоги» са спасылкай на сэрвіс па адсочванні авіяцыйнай абстаноўкі паведамляе, што ў борта адлюстроўваецца аварыйны код. 

Клас
3
Панылы сорам
0
Ха-ха
1
Ого
10
Сумна
0
Абуральна
2