Фота: iihf.com
У апошнім матчы каманда абыграла Люксембург (8:1). Раней былі пераможаныя Туркменістан (10:4), Тайвань (10:2) і Турцыя (13:4), паведамляе Tribuna.com.
Турнір праходзіў у Люксембургу.
ААЭ — 12 (4), Турцыя — 6 (3), Туркменістан — 4 (3), Люксембург — 2 (3), Тайвань — 0 (3).
За зборную ААЭ выступаюць чатыры беларускія гульцы — форварды Аляксандр Усенка і Максім Захараў, а таксама абаронцы Дзмітрый Шапавалаў і Віталь Саўко.
Фота: iihf.com
Прычым Максім Захараў стаў найлепшым бамбардзірам турніру, закінуўшы сем шайбаў і зрабіўшы 15 галявых перадач.
У трэнерскім штабе зборнай таксама працуюць два беларусы: памочнік галоўнага трэнера Дзмітрый Панцыраў і менеджар па экіпіроўцы Андрэй Якімовіч.
Нагадаем, што хакейныя зборныя Беларусі і Расіі адхілілі ад удзелу ў спаборніцтвах, таму яны не возьмуць удзелу ў чэмпіянаце свету ў элітным дывізіёне.