Выбух фосфарнага боепрыпаса

Выбух фосфарнага боепрыпаса

Упершыню фосфарныя боепрыпасы пачалі выкарыстоўваць падчас Першай сусветнай вайны. Тады і немцы, і французы выкарыстоўвалі гранаты з белым фосфорам — гэта рэчыва, якое пачынае гарэць пры кантакце з кіслародам. Тэмпература пры гэтым можа дасягаць 1300°C. Патушыць белы фосфар надзвычай складана — калі вада, якой яго спрабуюць заліць, выпарыцца, ён зноў пачне гарэць. Патрапіўшы на вопратку ці на скуру, фосфар працягвае гарэць, нават унутры ран, пакідае жудасныя апёкі, усмоктваецца ў вадкасці арганізма і атручвае чалавека — рэчыва надзвычай таксічнае. Смяротная доза для чалавека — 0,05-0,15 грам. Праз гэты эфект нават апёк 10% паверхні цела можа прывесці да смерці. 

Густы белы дым, які ўтвараецца пры гарэнні, — аксід фосфару. Рэчыва таксама выклікае апёкі дыхальнай сістэмы. Сукупнасць гэтых фактараў аказвае на салдат моцны дэмаралізуючы эфект.

Цяпер у свеце найчасцей выкарыстоўваюць пластыфікаваны белы фосфар у бомбах, ракетах і снарадах. Большасць з гэтых боепрыпасаў выбухае на вышыні некалькіх дзясяткаў метраў, і на зямлю льецца сапраўдны вогненны дождж, які выпальвае усё жывое і выклікае пажары на вялікіх плошчах.

Нягледзячы на разбуральнасць і жахлівасць, сама зброя падобнага тыпу з’яўляецца вельмі прымітыўнай, што робіць яе надзвычай даступнай. Фосфарныя боепрыпасы выкарыстоўваліся ў Першай і Другой сусветных войнах, у Вьетнаме, былой Югаславіі, Сірыі, Афганістане, араба-ізраільскім і армяна-азербайджанскім канфліктах. Спіс далёка не поўны. Вайна ва Украіне — не выключэнне.

Прымяненне гэтай зброі супраць вайсковых цэляў не забароненае міжнароднымі дамовамі, аднак у адпаведнасці з Пратаколам III Канвенцыі аб канкрэтных відах звычайнай зброі, фосфарныя боепрыпасы забаронена выкарыстоўваць унутры або паблізу населеных абласцей. Парушэнне гэтых правілаў з’яўляецца ваенным злачынствам.

Байрактар супраць расійскага СПА: чаму армія РФ аказалася практычна бяссільнай

Ці пойдуць танкі на сметнік гісторыі? Магчымае наступства ўкраінскай вайны

Клас
2
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
1
Сумна
1
Абуральна
17