Частка ракеты, у якой, верагодна, былі касетныя бомбы. 23 сакавіка, Харкаў. Фота: GETTTY IMAGES

Частка ракеты, у якой, верагодна, былі касетныя бомбы. 23 сакавіка, Харкаў. Фота: GETTTY IMAGES

Такія злачынствы вызначаюцца Жэнеўскімі канвенцыямі і міжнароднымі дамовамі. 

Гэтыя дакументы забараняюць наўмысныя абстрэлы грамадзянскага насельніцтва і грамадзянскай інфраструктуры, катаванні і згвалтаванні, а таксама выкарыстанне пэўнай зброі.

Міжнароднае гуманітарнае права забараняе выкарыстанне зброі, якая наносіць празмерны ўрон або мае невыбіральнае дзеянне.

Да такіх сродкаў вядзення вайны адносяцца хімічная і біялагічная зброя, супрацьпяхотныя міны і касетныя боепрыпасы.

Праваабарончыя арганізацыі маюць дастаткова доказаў ужыванння Расіяй касетных бомб ва Украіне як падчас поўнамаштабнага ўварвання, так і падчас вайны на Данбасе.

Украіна ўжо распачала амаль 3,5 тысячы спраў аб ваенных злачынствах супраць расійскіх вайскоўцаў, паведаміў дарадца кіраўніка Офіса прэідэнта Міхаіл Падаляк.

Чаму касетныя боепрыпасы забароненыя?

Касетныя боепрыпасы — гэта авіябомбы, артылерыйскія снарады або ракеты, якія ўтрымліваюць дзясяткі ці нават сотні меншых суббоепрыпасаў замест аднаго буйнога выбуховага снарада.

Гэта могуць быць міны або снарады рознага прызначэння (супрацьтанкавыя, супрацьпяхотныя, хімічныя і інш.).

Пасля запуску касетная бомба або ракета тармазіць у зададзеным месцы і раскідвае міні-снарады на вялікай плошчы — памерам з адно-два футбольныя палі. Гэта дазваляе адной бомбе-носьбіту знішчаць мноства цэляў замест адной.

Касетныя боепрыпасы пагражаюць цывільнаму насельніцтву па дзвюх прычынах, тлумачыць Боні Догерці, старшы навуковы супрацоўнік аддзела зброі Human Rights Watch.

Па-першае, яны паражаюць вялікую тэрыторыю, не адрозніваючы салдат ад мірных жыхароў.

Па-другое, не ўсе міні-снарады ўзрываюцца адразу пры ўдары. Да чвэрці суббоепрыпасаў могуць заставацца на зямлі і прадстаўляць пагрозу для мірнага насельніцтва на працягу некалькіх месяцаў, гадоў ці нават дзесяцігоддзяў пасля канфлікту.

Некаторыя міні-снарады яркага колеру, падобныя на шары або цыліндры, прыцягваюць дзяцей. З-за іх невялікага памеру фермеры, якія апрацоўваюць поле, могуць іх не заўважыць.

Неразарваныя боепрыпасы ў Азербайджане падчас другой карабахскай вайны ў кастрычніку 2020 года. Фота: GETTTY IMAGES

Неразарваныя боепрыпасы ў Азербайджане падчас другой карабахскай вайны ў кастрычніку 2020 года. Фота: GETTTY IMAGES

Таму выкарыстанне касетных бомбаў у населеных пунктах лічыцца сур'ёзным парушэннем міжнароднага гуманітарнага права. Гэта забаронена Канвенцыяй аб касетных боепрыпасах 2008 года.

 Як і калі Расія выкарыстоўвала касетныя боепрыпасы?

З пачатку поўнамаштабнага ўварвання ўкраінскія праваахоўнікі паведамлялі аб абстрэлах касетнымі боепрыпасамі ў Харкаўскай, Сумскай, Кіеўскай, Данецкай, Адэскай, Херсонскай і Мікалаеўскай абласцях.

Іншымі словамі — практычна ва ўсіх раёнах актыўных баявых дзеянняў.

Шырокае выкарыстанне зброі, забароненай міжнароднымі канвенцыямі, пацвярджае Human Rights Watch. Арганізацыя прыводзіць доказы больш чым дзясятка выпадкаў ужывання Расіяй касетных боепрыпасаў пасля нападу на Украіну.

Ужо ў першы дзень вайны праваабаронцы задакументавалі ўдар расійскіх вайскоўцаў каля шпіталя ў Вуглядары ў падкантрольнай украіне частцы Данецкай вобласці.

Балістычная ракета 9М79 «Точка» даставіла касетную боегалоўку 9Н123 з 50 суббоепрыпасамі.

У выніку нападу загінулі чацвёра мірных жыхароў і яшчэ 10 атрымалі раненні. У выніку ўдару пашкоджаны будынак бальніцы, машына хуткай дапамогі і грамадзянскія аўтамабілі.

Праз чатыры дні, 28 лютага, расійскія войскі запусцілі ракеты з касетнымі боепрыпасамі 9М55К «Смерч» па трох раёнах Харкава, паведамляе Human Rights Watch.

Кожная з гэтых ракет звычайна мае 72 суббоепрыпасы 9N235.

У выніку гэтых удараў у горадзе дзевяць мірных жыхароў загінулі і 37 атрымалі раненні, гаворыцца ў дакладзе Вярхоўнага камісара ААН.

На відэа, якое Amnesty International распаўсюдзіла на сваёй старонцы ў Twitter, бачны абстрэл Харкава 28 лютага. Ракеты, выпушчаныя па горадзе, утрымлівалі мноства суббоепрыпасаў.

7, 11 і 13 сакавіка расійскія войскі выпусцілі касетныя боепрыпасы з сістэм залпавага агню «Смерч» і «Ураган» па Мікалаеве. У адзін з днёў дзевяць мірных жыхароў былі забітыя ў чарзе ля банкамата.

Прымяненне Расіяй касетных боепрыпасаў пацвярджаюць журналісты-расследавальнікі Bellingcat.

Выкарыстоўваючы фота і відэа з адкрытых крыніц, а таксама геаданыя, яны задакументавалі абстрэлы школ, бальніц і жылых кварталаў гэтым відам зброі ў Харкаве, Адэсе і Херсоне.

Bellingcat ідэнтыфікавалі тыпы зброі, што дапамагае вызначыць, хто яе выкарыстаў, а таксама месцазнаходжанне, адкуль снарады маглі быць выпушчаныя.

Паводле даных расследавання, Расія скінула прынамсі адну некіраваную касетную бомбу і мноства ракет, зараджаных суббоепрыпасамі.

Арганізацыя ўстанавіла, што гэтыя ракеты былі запушчаныя рэактыўнымі сістэмамі залпавага агню «Тарнада-С», «Смерч» і «Ураган», а таксама ракетнымі комплексамі «Точка» і «Іскандэр».

Паводле звестак Human Rights Watch, падчас вайны на Данбасе ў 2014-2015 гадах касетныя боепрыпасы выкарыстоўваліся абодвума бакамі канфлікту. Украіна адмаўляе прымяненне гэтай зброі.

З пачатку поўнамаштабнага расійскага ўварвання праваабарончая арганізацыя не фіксавала прымянення касетных боепрыпасаў Украінай.

Расія сцвярджае, што наносіць удары толькі па вайсковых аб’ектах высокадакладнай зброяй. Прэс-сакратар Крамля Дзмітрый Пяскоў абверг абвінавачванні ў выкарыстанні расійскай арміяй ва Украіне вакуумных і касетных бомбаў.

Хто і калі забараніў выкарыстоўваць гэтую зброю?

«Правілы размежавання» міжнароднага гуманітарнага права патрабуюць ад бакоў канфлікту адрозніваць грамадзянскіх асоб і ўдзельнікаў канфлікту, а таксама мірныя і ваенныя аб’екты.

Выкарыстанне касетных боепрыпасаў, прынамсі там, дзе могуць знаходзіцца мірныя жыхары, парушае гэтае правіла.

Канвенцыя аб забароне прымянення касетных боепрыпасаў набыла моц у 2010 годзе. Яе падпісалі больш за сто краін.

У той жа час некаторыя з найбуйнейшых вытворцаў касетных боепрыпасаў і краіны з вялікімі запасамі гэтай зброі адмовіліся падпісаць канвенцыю. Гэта ЗША, Расія, Кітай, Індыя, Пакістан і Бразілія.

Па даных Cluster Munition Monitor, аддзела Міжнароднай кампаніі па забароне наземных мін, больш за 22 000 чалавек па ўсім свеце загінулі ад касетных боепрыпасаў з 1960 па 2020 год.

Прычым больш за 18 тысяч з іх, то-бок больш за 80%, пацярпелі не ад абстрэлу, а ад неразарваных боепрыпасаў.

Брытанцы маюць перадаць Украіне магутныя супрацькарабельныя ракеты «Гарпун». Што пра іх вядома?

Вялікабрытанія перадала Украіне сучасныя ракетныя комплексы Starstreak. У чым іх адметнасць?

Захад масава перадае Украіне супрацьтанкавыя ракеты. Яны спыняць расійскае ўварванне? 

Что такое ОРДЛО и в чем разница между БТГр и БТР? Гайд по терминам и аббревиатурам войны в Украине

Байрактар супраць расійскага СПА: чаму армія РФ аказалася практычна бяссільнай

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
1
Абуральна
3