Пазней асабістыя звесткі салдат, засвечаных 2-га красавіка, апублікаваў праект «Беларускі Гаюн».

Асноўная іх маса, як выявілася, паходзіць з горада Рубцоўск, што ў Алтайскім краі. У гэты пункт «паляцелі» музычныя інструменты, калонкі, стол, намёт, электрасамакат, тэлевізары, адзенне, акумулятары, запчасткі і многае іншае. Толькі адзін Яўген Каваленка, як паведамляецца, пераправіў на радзіму 450 (!) кілаграмаў накрадзенага.

Рэакцыя сусветнай супольнасці на такія паводзіны была катэгарычнай: асуджэнне і крытыка. А што пра гэта ўсё кажуць у родным горадзе марадзёраў? Паглядзелі, што пішуць мясцовыя паблікі і жыхары.

Рубцоўск: чатыры калоніі на горад, заняпад пасля развалу СССР

Рубцоўск — расійскі горад з насельніцтвам крыху менш за 140 тысяч чалавек (з іх 95,8% — рускія, каля 0,8% — украінцы). Знаходзіцца за 40 кіламетраў ад мяжы з Казахстанам. Да распаду СССР лічыўся буйным машынабудаўнічым цэнтрам: гэтаму шмат у чым паспрыяла тое, што падчас Вялікай Айчыннай вайны сюды эвакуяваліся вытворчасці з іншых частак СССР, перш-наперш з тэрыторыі сённяшняй Украіны — Адэскі завод сельскагаспадарчага машынабудавання і Харкаўскі трактарны завод. Але пасля распаду СССР усе эканамічныя і сацыяльныя паказчыкі сталі імкліва падаць. Стандартнымі для горада навінамі сталі пагрозы галадоўкай ад працаўнікоў, дрэнныя дарогі, затрымкі заробкаў.

У «Вікіпедыі» да вядомых выхадцаў з Рубцоўска дадалі салдат-марадзёраў

У «Вікіпедыі» да вядомых выхадцаў з Рубцоўска дадалі салдат-марадзёраў

Акрамя прамысловай гісторыі, горад вядомы тым, што сёння на плошчы 84 квадратныя кіламетры (прыблізна як беларускія Баранавічы) размяшчаюцца адразу чатыры калоніі.

«Не атрымаецца ў іх ачарніць Расію»

Нягледзячы на шырокі рэзананс, які атрымала тэма з марадзёрствам, гэты інцыдэнт мясцовымі паблікамі Рубцоўска ігнаруецца, а каменты з крытыкай расійскіх салдат падчышчаюцца. Тых, хто посціць такую інфармацыю, імкнуцца заблакаваць. Адміны тлумачаць гэта тым, што гэта правакацыйны кантэнт, які ніяк не тычыцца гарадской тэматыкі.

У каментах да некаторых пастоў можна ўбачыць, што і відэа пра землякоў-марадзёраў рускія традыцыйна называюць «фэйкам з Украіны», «пастаноўкай».

Калі факт не аспрэчваюць, выказваюць падтрымку землякам, апраўдваючы ўсё тым, што ўкраінцы нібыта заслужылі.

Усе спасылкі на трохгадзіннае відэа, як расійскія салдаты-марадзёры з Мазыра адпраўляюць дадому накрадзенае ва Украіне, аператыўна выдаляюцца.

«Наша Ніва» аднаўляе збор данатаў — падтрымаць проста

Чытайце яшчэ:

Гомельскія таксісты: Рускія шукаюць, хто б давёз дабро да Пскоўскай вобласці, даюць 200 даляраў

Клас
1
Панылы сорам
68
Ха-ха
4
Ого
0
Сумна
1
Абуральна
53