Фота: Вікіпедыя

Фота: Вікіпедыя

Па словах брытанскага прэм'ер-міністра Борыса Джонсана, яны спатрэбяцца для абароны Адэсы.

У Вялікабрытаніі мяркуюць, што спыненне расійскага наступлення пад Кіевам — заслуга брытанска-шведска-фінскіх гранатамётаў NLAW (супрацьтанкавыя ракеты). Цяпер войскі Расіі канцэнтруюцца на поўдні, таму Украіне патрэбны супрацькарабельныя ракеты, каб не дазволіць расіянам высадзіць дэсант пад Адэсай.

Размова можа ісці пра пастаўкі амерыканскіх ракет Harpoon.

«Гарпун» — правераная супрацькарабельная ракета, адна з самых эфектыўных. Яе вырабляюць на прадпрыемствах карпарацыі «Боінг». Такую назву зброя атрымала па асацыяцыі са старой рыбацкай прыладай.

Гэта малагабарытная ракета, яе хуткасць меншая за хуткасць гуку. Яна мае бранябойную баявую частку вагой 225 кілаграмаў, далёкасць дзеяння — ад 90 да 280 кіламетраў.

Ракета існуе ў некалькіх варыянтах — авіяцыйнага базіравання (AGM-84), карабельнага (RGM-84) і для запуску з падводных лодак (UGM-84).

«Гарпун» можа атакаваць двума спосабамі: гарызантальна, рухаючыся паралельна вадзе на вышыні два-чатыры метры ці рабіць манеўр, падымаючыся на вышыню да 1800 метраў і пікіруючы на цэль. Другі спосаб быў распрацаваны для атакі на падводныя лодкі, якія ўсплылі, і невялікія манеўраныя катары.

Украіна напярэдадні вайны распрацавала ўласную супрацькарабельную ракету «Нептун», прайшлі яе выпрабаванні, але пакуль няясна, ці «Нептуны» паспелі заступіць на баявое дзяжурства. 

Клас
124
Панылы сорам
1
Ха-ха
2
Ого
2
Сумна
0
Абуральна
3