Праз месяц вайны расійскія сухапутныя войскі не могуць утрымліваць кантроль над раёнамі, дзе яны вядуць баявыя дзеянні.

Ад Уладзіміра Пуціна патрабуецца прадэманстраваць перамогу, і ўсходняя Украіна — гэта тое месца, дзе ён, хутчэй за ўсё, даможацца гэтага, кажуць афіцыйныя асобы. Згодна перахопу амерыканскай разведкі, Пуцін нацэлены на 9 мая, расійскі Дзень Перамогі.

У гэты дзень Пуцін хоча адсвяткаваць нейкую перамогу ў сваёй вайне.

«Пуцін зладзіць парад перамогі 9 траўня, незалежна ад статусу вайны або мірных перамоваў», — сказаў прадстаўнік еўрапейскага Міністэрства абароны.

Тым не менш афіцыйныя асобы ЗША і Еўропы кажуць, што любыя тэрміны, якія Масква можа ўсталяваць на словах, не мяняюць таго, што Расія, падобна, рыхтуецца да зацягнутай вайны, падобнай па сцэнарыі да чачэнскай.

Украінскія афіцыйныя асобы таксама публічна называлі гэту дату.

«Напярэдадні 9 мая Пуцін паставіў задачу правесці парад перамогі ў гэтай вайне», — заявіў у чацвер сакратар Рады бяспекі Украіны Аляксей Данілаў.

Клас
2
Панылы сорам
4
Ха-ха
9
Ого
1
Сумна
2
Абуральна
16