Пуцін заявіў Шольцу, што збіраецца прыняць закон, згодна з якім за пастаўкі газу трэба будзе плаціць у рублях з 1 красавіка. Але пры гэтым запэўніў, што для еўрапейскіх падрадчыкаў нічога не зменіцца. Крэмль заявіў, што гэта рашэнне не павінна «прывесці да пагаршэння ўмоў кантракту для еўрапейскіх імпарцёраў расійскага газу».

Абодва бакі дамовіліся, што на перамовах аб куплі газу цэны павінны абмяркоўвацца ў рублях. Але адразу плаціць у рублях еўрапейцам патрэбна не будзе. Па словах канцлера ФРГ, Пуцін прапанаваў, каб «Газпрамбанк», які пакуль не знаходзіцца пад санкцыямі, сам канвертаваў выплачаныя еўра ў рублі.

Шольц з працэдурай адразу не пагадзіўся, але папрасіў даць пісьмовую інфармацыю, каб больш падрабязна ў ёй разабрацца.

Па інфармацыі Крамля, Пуцін таксама сёння размаўляў па тэлефоне з прэм'ер-міністрам Італіі Марыё Драгі. Верагодна, абмяркоўвалася тое ж пытанне.

Клас
2
Панылы сорам
11
Ха-ха
32
Ого
2
Сумна
1
Абуральна
4