Польшча пачала будаваць 5-метровы плот на мяжы з Беларуссю ў канцы студзеня. Прычынай гэтага быў штучна інспіраваны рэжымам Лукашэнкі мігранцкі крызіс.

«Жалезную заслону» на мяжы з Беларуссю палякі ставяць на забетаніраваныя апоры, а сам плот зроблены са стальных канструкцый.

Усяго на беларуска-польскай мяжы польскія ўлады хочуць усталяваць 186 кіламетраў плота з 22 праходамі для сцежак дзікіх жывёл. Раней паведамлялася, што над 5-метровай секцыяй яшчэ нацягнуць калючы дрот.

Перыметр будуць маніторыць з дапамогай камер вонкавага назірання і датчыкаў руху. Яшчэ для памежнікаў побач з плотам паставяць дзяжурныя вышкі.

Клас
24
Панылы сорам
1
Ха-ха
2
Ого
3
Сумна
10
Абуральна
1