Фота: onet.pl / nexta_tv / Twitter

Фота: onet.pl / nexta_tv / Twitter

Нямецкі тэлеканал ZDF апублікаваў шакуючы ролік з запісам таго, як расійскія салдаты застрэлілі мірнага жыхара, які падняў абедзве рукі. Інцыдэнт трапіў на кадры, якія здымаў дрон назірання.

Усё здарылася позняй раніцай 7 сакавіка, на шашы E40, у некалькіх кіламетрах на захад ад Кіева. На запісе бачны танк з характэрнай для расійскай тэхнікі маркіроўкай і ўзброеныя салдаты, што стаяць ля дарогі. За некалькі дзясяткаў метраў ад іх здарылася аварыя.

Некалькі машын, што ехалі ў тым кірунку, вырашылі развярнуцца. Але адзін кіроўца, 31-гадовы Максім Іавенка, спыніўся каля месца аварыі. Ён выйшаў з машыны з паднятымі рукамі і быў застрэлены. Жонка мужчыны таксама загінула.

Бацька загінулага, Сяргей Іавенка, распавёў журналістам падрабязнасці гісторыі. Згодна з ім, усё пачалося з таго, што рускія абстрэльвалі машыны, і таму яго сын вырашыў спыніцца. Салдаты трапілі ў жонку Максіма, якая сядзела на заднім сядзенні і прыкрывала сабой іх сына, яны застрэлілі яе. Знаёмая сям’і, што ехала разам з імі, таксама была параненая.

Пасля гэтага Максім выйшаў з машыны, падняў рукі і закрычаў: «Не страляйце, у машыне дзеці!». Пасля гэтага застрэлілі і яго. Рускія забралі з машыны сына Максіма і знаёмую сям’і, але пазней іх адпусцілі.

Па стане на сярэдзіну сакавіка Сяргей Іавенка ўсё яшчэ не мог атрымаць ад расійскіх салдат целы свайго сына і яго жонкі.

Чытайце таксама:

Як цяпер выглядае вызвалены ўкраінскай арміяй горад Трасцянец ФОТЫ

Амерыканская разведка ўжо назірае адвод часткі расійскіх войскаў ад Кіева

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
2
Ого
0
Сумна
4
Абуральна
28