Ёсць і першы каментар, пакуль неафіцыйны:

«19-я ракетная брыгада нанесла дакладны ўдар ракетай Точка-У па складзе ракетна-артылерыйскага ўзбраення УС РФ у пасёлку Красны Акцябр пад Белгарадам. З гэтых складоў Расія пастаўляе боепрыпасы для забойства ўкраінцаў», — піша ўкраінскі ваенны журналіст Юрый Бутусаў.

Неўзабаве Бутусаў паправіў свой пост, напісаўшы ў пачатку яго, што гэтая інфармацыя падаецца «паводле паведамленняў расійскіх СМІ».

Губернатар Белгарадскай вобласці Вячаслаў Гладкоў пацвердзіў інфармацыю пра выбухі. Што менавіта адбылося, ён не ўдакладніў, заявіўшы толькі, што прычыну паведаміць пазней. Па ягоных словах, ахвяр і пацярпелых сярод жыхароў няма.

ТАСС неўзабаве паведаміў, што снарад патрапіў у вайсковы гарадок у Белгарадскай вобласці. Паводле дадзеных агенцтва, параненыя чацвёра вайскоўцаў.

А вось крыніца іншага расійскага дзяржаўнага агенцтва, РІАН, пярэчыць ТАСС: «Прычынай выбухаў пад Белгарадам, папярэдне, стаў чалавечы фактар».

Клас
40
Панылы сорам
5
Ха-ха
5
Ого
1
Сумна
0
Абуральна
1