Паводле крамлёскай версіі адносна зместу размовы:

«Прэзідэнт Расіі падрабязна праінфармаваў пра тое, якія захады прымаюцца расійскімі вайскоўцамі па наданні неадкладнай гуманітарнай дапамогі і забеспячэнні бяспечнай эвакуацыі грамадзянскіх асоб, у тым ліку з Марыупаля. Падкрэслена, што для вырашэння цяжкай гуманітарнай сітуацыі ў гэтым горадзе ўкраінскія баевікі-нацыяналісты павінны спыніць супраціў і скласці зброю».

Некалькі дзён таму Макрон абвясціў, што мае намер дамагацца ад Пуціна магчымасці правесці сумесную з Грэцыяй і Турцыяй гуманітарную аперацыю ў Марыупалі. У паведамленні ягонай прэс-службы пасля размовы канстатуецца, што ўмовы для запуску гуманітарнай аперацыі для эвакуацыі жыхароў Марыупаля «на дадзеным этапе не склаліся». 

Праўда, паводле заявы Елісейскага палаца, французскі прэзідэнт прадставіў план аперацыі Пуціну і той адказаў, «што падумае пра гэта».

«Закраналіся таксама пытанні, звязаныя з рашэннем аб пераходзе да аплаты расійскімі рублямі паставак прыроднага газу з Расіі, у прыватнасці, у краіны Еўрасаюза», — паведаміла прэс-служба Крамля.

На гэта Макрон, паводле ягонай прэс-службы, паведаміў прэзідэнту Расіі, што плаціць за газавыя кантракты ў рублях немагчыма. 

Гэтым усё пакуль і скончылася. Працяг, відаць, будзе.

Клас
1
Панылы сорам
4
Ха-ха
7
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
1