Пра гарантыі бяспекі

Стамбул дазволіў зафіксаваць шэраг найважнейшых дамоўных пазіцый, якія прыняла да разгляду Расія. Дамова аб гарантыях бяспекі, па сутнасці, прадугледжвае не ў тэорыі, а на практыцы атрыманне дзейснага інструмента абароны нашай тэрыторыі і суверэнітэту. Краінамі-гарантамі становяцца, скажам так, вядучыя арміі свету, у тым ліку з ядзерным кампанентам, якія прымаюць на сябе канкрэтныя юрыдычныя абавязальніцтвы — па ўмяшанні ў любы канфлікт на тэрыторыі Украіны, па неадкладных пастаўках зброі.

Трэба сказаць, што гэтая дамова дазваляе таксама пачаць перагляд старой мадэлі глабальнай бяспекі, якая не праявіла ў цяперашняй сітуацыі эфектыўнасці, і перайсці да больш дзейсных мадэляў. Украіна выглядае моцна менавіта ў якасці ініцыятара рэформы глабальнай архітэктуры бяспекі.

Асобна скажу, што прысутнасць нароўні з ЗША, Вялікабрытаніяй, Турцыяй, Германіяй, іншымі краінамі Расіі ў якасці краіны-падпісанта шматбаковай дамовы накладае на расіян шмат дадатковых абцяжаранняў і дазваляе нам не ісці на складаны двухбаковы фармат. Толькі ў рамках шматбаковай дамовы можна пазбегнуць традыцыйнай расійскай неабавязковасці па юрыдычных дамовах.

Шанец на ўваходжанне ў Еўрасаюз

Дадаткова Украіна атрымлівае гарантыі абавязковага ўваходжання ў Адзіны рынак Еўрасаюза ў якасці паўнавартаснага члена. Што надзвычай важна — і ў частцы фінансавання аб'ёмных праграмаў мадэрнізацыі эканомікі, і ў частцы адмовы ад празмерных бюракратычных працэдур на шляху ўваходу ў Еўрасаюз.

Пытанне Крыма

Асабліва хачу вылучыць раздзел, які тычыцца Крыма. Прамыя двухбаковыя перамовы па крымскай праблематыцы і фіксацыя цяперашняга становішча на 15 гадоў — гэта рэвалюцыйная прапанова. Бо гэта азначае, як мінімум, вяртанне тэмы Крыма ў парадак дня перамоваў. Да гэтага расіяне катэгарычна адмаўляліся ад гэтага.

Акрамя таго, гэта дазваляе захаваць цяперашнія юрыдычныя трактоўкі Крыма, бо для нас Крым, безумоўна, з'яўляецца часткай Украіны. Адмова ад узаемнай ваеннай эскалацыі па крымскім пытанні — ключ да агульнага спынення вайны.

Чытайце таксама:

Падаляк распавёў, як будзе працаваць дамова аб гарантыях бяспекі Украіны

Клас
1
Панылы сорам
1
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
1