Энтані Блінкен. Фота: E. Blaževič/LRT

Энтані Блінкен. Фота: E. Blaževič/LRT

Пра гэта дзяржсакратар ЗША заявіў на прэс-канферэнцыі ў Марока, дзе ён знаходзіцца з візітам. «Ёсць тое, што Расія кажа, а ёсць тое, што Расія робіць, — падкрэсліў Блінкен. — Мы сканцэнтраваныя на апошнім».

Прадстаўнік брытанскага прэм'ер-міністра выказаўся аналагічна: «Мы будзем судзіць Пуціна і ягоны рэжым не па словах, а па справах».

«Мела месца некаторае скарачэнне расійскіх абстрэлаў вакол Кіева, шмат у чым дзякуючы таму, што ўкраінскія сілы паспяхова адбіваюць расійскія наступы на паўночны захад ад горада. Але баі працягваюцца. У Марыупалі і іншых месцах моцныя абстрэлы працягваюцца.

Мы не жадаем убачыць нічога меншага, чым поўны вывад расійскіх сілаў з украінскай тэрыторыі», — дадаў прэс-сакратар.

Клас
8
Панылы сорам
1
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0