Фота: pixabay.com

Фота: pixabay.com

Што танней — кіпяціць ваду для макароны ў электрычным чайніку ці ў каструлі на газавай канфорцы?

З аднаго боку, здаецца, што чайнік — найлепшы выбар, бо ён кіпяціць ваду напрамую, каструля таксама грэе ваду, але і яе саму спачатку трэба нагрэць. Вада ў чайніку закіпіць больш хутка, а энергіі на гэта спатрэбіцца менш. З іншага боку, з улікам розніцы ў тарыфах на газ і электрычнасць кіпяціць ваду ў каструлі можа быць больш танным варыянтам. Але пры гэтым важна, каб вы награвалі не больш вады, чым трэба, выкарыстоўвалі крышку і своечасова выключалі канфорку, піша Guardian.

Ці траціцца электрычнасць, калі я пакідаю зарадку ад гаджэта ў разетцы?

Так. Кампанія British Gas сведчыць, што рахункі брытанцаў за электрычнасць можна было б знізіць на суму да 23% ад агульнай, калі б тыя выключалі гаджэты з разетак. Тэлевізары, прыстаўкі для кабельнага тэлебачання, гульнявыя кансолі і іншыя прылады ў рэжыме чакання выкарыстоўваюць электрычнасць, і чым старэйшая прылада, тым больш энергіі сыходзіць. Тое ж тычыцца і дэвайсаў накшталт электрычных зубных шчотак і брытваў, якія часам можна паставіць зараджацца і забыць пра іх. Лепей за ўсё адключаць такія гаджэты ад сеткі, як толькі лічба на дысплэі дасягне 100%, тым больш, што гэта падоўжыць працу акумулятара.

Што танней — газавыя ці электрычныя канфоркі?

Газавыя. Але ўсё складаней, калі ў вас індукцыйная пліта. Такія пліты звычайна найбольш энергаэфектыўныя, бо ў іх не траціцца энергія на тое, каб дарэмна награваць месца вакол канфоркі.

У любым выпадку, можна дадаткова зэканоміць, калі выкарыстоўваць каструлю правільнага памеру, напаўняць яе той колькасцю вады, якая патрэбная, і накрываць каструлю крышкай.

Ці можна добра памыць адзенне на тэмпературы, ніжэйшай за 40 градусаў?

Так, сучасныя сродкі для мыцця бялізны добра працуюць пры нізкіх тэмпературах. Такія брэнды, як Ariel і Persil, кажуць, што іх прадукцыя можа эфектыўна прамываць рэчы пры тэмпературы 30 градусаў, але з больш нізкай тэмпературай могуць быць праблемы. Праўда, якасць мыцця ўсё роўна не пагоршыцца моцна. Тым не менш, нават калі мыць рэчы пры тэмпературы 30 градусаў, пральная машына будзе затрачваць на 40 працэнтаў менш энергіі, чым пры вышэйшай тэмпературы.

Ці заўсёды варта выключаць святло, калі сыходзіш з пакоя?

Звычайныя лямпачкі, у тым ліку светадыёдныя, не затрачваюць дадатковую энергію на ўключэнне, таму, калі вам не патрэбнае святло ад іх, лепей сапраўды яго выключыць. Сучасныя светадыёдныя лямпачкі працуюць настолькі эфектыўна, што калі пакідаць іх уключанымі на лішнія пяць хвілін, гэта не зробіць ваш рахунак нашмат большым. Але эксперты ўсё роўна раяць выключаць святло, каб захаваць гэтую добрую звычку.

Што танней — ванна ці душ?

Душ, прычым кароткі. Звычайна для прыняцця ванны патрэбныя 90 літраў вады, недзе 60 літраў з іх — гэта гарачая вада і 20-30 — халодная. У той жа час у душы затрачваецца недзе 9 літраў вады за хвіліну, то-бок прыкладна 6 літраў гарачай вады і 3 літры халоднай. Таму, калі вы прымаеце душ менш, чым 10 хвілін, ён будзе таннейшы за ванну.

Як выбраць сыр: які самы карысны, а якога лепей пазбягаць

«Наша Ніва» аднаўляе збор данатаў — падтрымаць проста

Клас
43
Панылы сорам
5
Ха-ха
5
Ого
0
Сумна
6
Абуральна
12