Фота: kurjer.info.

Фота: kurjer.info.

У камітэце заявілі, што на 1 студзеня 2022 года ў краіне жыве 9 255 524 чалавек, а гэта на 94,1 тысячы менш, чым на год раней.

Паводле звестак Белстата, сярод гарадоў больш за ўсё скарацілася насельніцтва Мінска. Цяпер у ім жывуць не два мільёны, а 1 996 553 чалавек. Менш стала на 13 тысяч.

Пасля Мінска больш за ўсё скарацілася сельскае насельніцтва Брэсцкай вобласці — на 10,6 тысяч чалавек. 

За 2020 год скарачэнне насельніцтва было меншае, тады яно склала 60 614 чалавек.

Цяжка сказаць, ці гэтая статыстыка праўдзівая. Пасля пачатку пандэміі кавіду, якую Аляксандр Лукашэнка спачатку адмаўляў, Белстат засакрэціў статыстыку смяротнасці, а Міністэрства аховы здароўя пачало даваць яўна скажоную статыстыку хворых і смерцяў ад кавіду. 

У 2019 годзе насельніцтва скарацілася ўсяго на 19 тысяч чалавек. «Лішняе» скарачэнне склала каля 41 тысячы чалавек у 2020-м і каля 75 тысяч — у 2021-м.

Такім чынам, па афіцыйных дадзеных, якія могуць быць заніжаныя, ад кавіду і ў выніку эміграцыі, выкліканай палітычнымі рэпрэсіямі 2020 — 2021 гадоў, Беларусь страціла 154 тысячы чалавек. Гэта дэмаграфічны ўдар, супастаўны з тымі, якія краіна перажыла ў 1930-х.

«Наша Ніва» аднаўляе збор данатаў — падтрымаць проста

Клас
1
Панылы сорам
5
Ха-ха
1
Ого
3
Сумна
25
Абуральна
5