За апошнюю дванаццацігадзінную змену памежнікі прапусцілі праз гэты памежны пераход 141 машыну з грузам. Стандарт жа для гэтага пераходу складае ад 250 да 300 грузавікоў за змену.

Польскія службы тлумачаць, што такая колькасць грузавікоў, якія падлягаюць праверцы, звязаная з тым, што праверкі займаюць больш часу з-за эканамічных санкцый Еўрасаюза і забароны на ўвоз некаторых тавараў у Расію пасля пачатку яе агрэсіі супраць Украіны.

Польская мытная служба не толькі правярае дакументы, але і фізічна даглядае грузавікі, якія ідуць на ўсход, каб пераканацца, што там сапраўды знаходзяцца тавары, заяўленыя ў дакументах. Для гэтага таксама выкарыстоўваюцца рэнтгенаўскія сканеры.

На іншым польскім памежным пераходзе ў Кукурыках час чакання ўезду для грузавога транспарту меншы, але таксама значны — 40 гадзін. Яшчэ нядаўна там праходзілі акцыі пратэсту.

Увогуле ж доўгія чэргі з грузавікоў у Баброўніках сталі ўтварацца з 9 лістапада 2021 года, калі з-за сітуацыі з мігрантамі на нявызначаны тэрмін быў прыпынены рух на суседнім пункце пропуску ў Кузніцы.

Чытайце таксама:

Польшча і краіны Балтыі заклікалі ЕС забараніць перавозку беларускіх і расійскіх грузаў у Еўропе

У польскім Карошчыне кіроўцы 15 гадзін чакаюць уезду ў Беларусь

Клас
4
Панылы сорам
0
Ха-ха
2
Ого
2
Сумна
0
Абуральна
0