У Брэсце на Дзень Волі затрымалі Зінаіду Міхнюк
У Дзень Волі ў Брэсце сілавікі праз акно ўламіліся ў дом актывісткі Незалежнага прафсаюза работнікаў РЭП Зінаіды Міхнюк, паведамляюць праваабаронцы.
У доме адбыўся ператрус, сама Зінаіда была затрыманая. Дакладныя прычыны вобшуку і затрымання невядомыя.
Ад знаёмых затрыманай вядома, што па яе справе на допыт у Брэст у той жа дзень прывозілі юрыста-праваабаронцу Уладзіміра Малея, які жыве ў Маларыце. Яго дапыталі ў якасці сведкі па справе.
Nashaniva.com
Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?
Пішыце рэдактару «Нашай Нівы» ў ТГ