«У сувязі з унясеннем сайта nashaniva.com у пералік арганізацый, фармаванняў, індывідуальных прадпрымальнікаў, якія маюць дачыненне да экстрэмісцкай дзейнасці ў Рэспубліцы Беларусь, мы вымушаныя адключыць ваш сайт», — гаворыцца ў лісце.

Сайт «Нашай Нівы» NN.BY быў заблакаваны ў Беларусі ў ліпені 2021 года, як і сотні іншых незалежных рэсурсаў. Аднак найстарэйшае выданне на беларускай мове працягнула працу на адрасе Nashaniva.com.

У студзені 2022 года па патрабаванні КДБ «Наша Ніва» была прызнаная экстрэмісцкім фармаваннем. Такая ж доля напаткала дзясятак іншых аўтарытэтных беларускіх СМІ.

24 лютага, у дзень уварвання ва Украіну, сайт «Нашай Нівы» быў заблакаваны на тэрыторыі Расіі.

«Наша Ніва» аднаўляе збор данатаў — падтрымаць проста

Клас
0
Панылы сорам
4
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
9