Па статыстыцы, ізраільская сістэма «Жалезны купал» здольная знішчыць 90% ракет. Фота: Amir Cohen, Reuters

Па статыстыцы, ізраільская сістэма «Жалезны купал» здольная знішчыць 90% ракет. Фота: Amir Cohen, Reuters

Расейская ракета «Іскандэр», запушчаная з Калінінградскай вобласці, даляціць да Берліна за пяць хвілін. Нямецкія вайскоўцы папярэджваюць: Германія знаходзіцца ў зоне дасяжнасці ўсіх важных расійскіх ракетных сістэм і не мае сістэмы проціракетнай абароны. 

Неўзабаве гэта можа змяніцца. Як паведамляе Bild, канцлер Олаф Шольц і яго ўрад разглядаюць магчымасць стварэння супрацьракетнага шчыта над Германіяй. Шольц разглядае магчымасць набыць у ізраільцян іх «Жалезны купал». Ён накрыў бы ўсю тэрыторыю краіны. 

На мінулым тыдні камандуючы нямецкай арміяй Эберхард Цорн сустрэўся з канцлерам, яны абмяркоўвалі планы мадэрнізацыі Бундэсвера ў рамках пакета на 100 мільярдаў еўра, абяцанага Шольцам. Размова таксама вялася аб супрацьракетным шчыце і ракетах «Arrow 3».

Мяркуецца, што сістэма будзе працаваць наступным чынам: радары, разгорнутыя ў трох месцах у Германіі, будуць перадаваць дадзеныя на камандны пункт у Уэдэме каля Дзюсельдорфа.

Адтуль за сітуацыяй кругласуткава будуць сачыць салдаты нямецкіх ВПС. Калі радар зафіксуе ракетную атаку, то з адной з пускавых установак размешчаных па ўсёй краіне запускаецца ракета «Arrow 3», якая перахопіць ракету ў космасе і знішчыць яе там.

Кошт такога шчыта складае 2 мільярды еўра. Сістэма будзе гатовая да эксплуатацыі ўжо ў 2025 годзе. Перавага гэтай сістэмы ў тым, што радары могуць ахопліваць Польшчу, Румынію і краіны Балтыі. Гэтым краінам трэба толькі набыць ракеты «Arrow 3», а Германія забяспечыць ім доступ да інфармацыі з радараў. Рашэнне аб ахоўным шчыце яшчэ не прынята, але дэпутат Андрэас Шварц, які з'яўляецца дакладчыкам па бюджэце Бундэсвера ў бюджэтным камітэце Бундэстага, сказаў у інтэрв’ю Bild: «Нам трэба быць лепш абароненымі ад пагрозы з боку Расеі. Для гэтага патрэбны супрацьракетны шчыт. Добрым рашэннем з'яўляецца ізраільская сістэма Arrow 3. Мы таксама можам рааспаўсюдзіць «Жалезны купал» на нашых суседзяў. Такім чынам, мы адыграем ключавую ролю ў бяспецы Еўропы». 

Ізраіль на сёння — адзін з лідараў па вытворчасці супрацьракетных комплексаў. Тэрарыстычныя групоўкі перыядычна атакуюць Ізраіль ракетамі, Іран, які мае ў сваім арсенале і балістычныя, і крылатыя ракеты, не аднойчы пагражаў знішчыць гэтую краіну. 

У такіх умовах Ізраіль стварыў шматузроўневую сістэму абароны ад ракет, у якую, апроч «Жалезнага купала», уваходзіць сістэма «Прашча Давіда», ракеты Arrow 3 і Arrow 2. Зараз досвед Ізраіля будзе выкарыстоўвацца для абароны Еўропы.

Ракеты, пушчаныя з Беларусі, трапілі ў нафтабазу ў Луцку

Расія запусціла рэкордную колькасць ракет па Украіне, але іх амаль усе збілі

Расія ўжыла ва Украіне гіпергукавую зброю. Што яна сабой уяўляе?

Клас
1
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
2
Сумна
0
Абуральна
0