У галоўнай намінацыі «CODA» абышла такія карціны, як «Белфаст» Кенэта Браны, «Не глядзіце наверх» Адама Макея, «Уладу сабакі» Джэйн Кэмпіён, «Дзюну» Дэні Вільнёва, «Караля Рычарда» Рэйнальда Маркуса Грына, «Вестсайдскую гісторыю» Стывена Спілберга.

Усяго фільм «CODA: дзіця глухіх бацькоў» перамог у трох намінацыях: «Найлепшы фільм», «Найлепшы адаптаваны сцэнар», «Найлепшая мужчынская роля другога плана» (Трой Коцур).

Сюжэт найлепшага фільма года разгортваецца ў Глостэры, штат Масачусэтс, дзе жыве сям'я глуханямых. І толькі 17-гадовая дачка чуе і дапамагае родным у бізнэсе — рыбнай лоўлі, пакуль не пачынае займацца ў школьным хоры і не аказваецца перад складанымі выбарам паміж сям'ёй і прафесійнай марай.

Іншыя некаторыя «Оскары»:

— Найлепшая рэжысёрская праца: Джэйн Кэмпіён «Улада сабакі».

— Найлепшы акцёр: Уіл Сміт — «Кароль Рычард» (за ролю Рычарда Уільямса).

— Найлепшая актрыса: Джэсіка Чэстэйн — «Вочы Тэмі Фэй».

— Найлепшы арыгінальны сцэнар: Кэнэт Брана — «Белфаст».

— Найлепшы анімацыйны поўнаметражны фільм: «Энканта».

— Найлепшы анімацыйны кароткаметражны фільм: Альберта М'ельга і Леа Санчэз «Шклоачышчальнік».

— Найлепшы фільм на замежнай мове: «Сядай за руль маёй машыны» (Японія, Русукэ Хамагуці).

Найлепшая музыка да фільма: Ханс Цымер — «Дзюна».

Найлепшая песня да фільма: No Time to Die — «Не час паміраць» — музыка і словы: Білі Айліш і Фінеас О'Конэл.

Фільм «Дзюна» перамог таксама ў такіх намінацыях, як найлепшы мантаж, найлепшая аператарская праца», найлепшая праца мастака, найлепшыя візуальныя эфекты, найлепшы гук.

На «Оскары» не абышлося без скандалаў — акцёр Уіл Сміт ударыў вядучага за няўдалы жарт пра яго жонку

Комік Крыс Рок параўнаў кароткую прычоску жонкі Сміта з прычоскай гераіні Дэмі Мур у фільме «Салдат Джэйн», дзе тая была пабрытай нагала. Пасля гэтага Сміт падняўся са свайго месца і даў Року аплявуху. Яго жонка пакутуе ад алапецыі — аўтаімуннага захворвання, якое вядзе да выпадзення валасоў.

Пазней Уіл Сміт яшчэ раз падняўся на сцэну, каб атрымаць статуэтку за найлепшую мужчынскую ролю. Ён папрасіў прабачэння і сказаў, што ў жыцці важна абараняць сваю сям'ю, як гэта рабіў ягоны персанаж у фільме «Кароль Рычард». «Але на гэтай працы ты павінен трываць, калі людзі непаважліва кажуць пра цябе, усміхацца і казаць, што ўсё добра», — дадаў ён.

Клас
1
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
1
Сумна
1
Абуральна
0