Фота: Андрэй Марыенка, УНІАН

Фота: Андрэй Марыенка, УНІАН

«Цяпер сканчваю адно расследаванне, якое, спадзяюся, на днях апублікую разам з The Insider, пра тое, колькі грошай было выдаткавана ФСБ, каб гарантаваць падтрымку ценявога палітычнага класа ва Украіне гэтай вайны і стварэнне нейкага ўнутранага дзяржаўнага перавароту адразу пасля ўварвання. І вось там гаворка ідзе пра мільярды — даляраў, а не рублёў. Было выдаткавана з 14-га года па сёння. Гэта было 150-160 высокааплатных афіцэраў ФСБ. Кожны з іх меў неабмежаваны бюджэт, каб вербаваць украінцаў любога ўзроўню. Яны вербавалі на паперы, і потым аказалася, што яны ляцелі, каб сустракацца з імі ў Тайландзе, на Мальдывах, Кіпры. Гэтыя грошы яны выдаткавалі на сустрэчы», — распавёў ён.

Па яго словах, агентура не спрацавала.

«Украінскія агенты, якія бралі грошы, яны кінулі. Проста кінулі», — растлумачыў ён.

Ён таксама распавёў, што каманда Bellingcat вяла падлікі страт расійскай арміі і спынілася на лічбе каля 3 тысяч. Гэта было прыкладна тады, калі Мінабароны РФ агучыла лічбы ў 498 загінулых і 1597 параненых, то-бок у пачатку сакавіка. Расследвальнікі падлічвалі колькасць знішчанай тэхнікі і бралі сярэднюю колькасць экіпажа. Яны дасягнулі 3 тысяч і спынілі падлікі, бо палічылі больш важным заняцца колькасцю загінулых сярод мірных жыхароў.

Што тычыцца расейскіх страт, журналіст назваў лічбу 9 тысяч вельмі лагічнай. Ён лічыць, што яна сыходзіцца з тэмпам вайны.

«Я думаю, 8-9 тысяч — гэта рэальная лічба цяпер», — сказаў ён.

Клас
0
Панылы сорам
1
Ха-ха
1
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0