Існавала пагроза, што агонь перакінецца на перакрыцці — яны тут драўляныя — і іншыя кватэры. Асаблівасць сітуацыі ў тым, што ў раёне вакол Генштаба заглушаная мабільная сувязь і ў чалавека, які цярпіць бедства, не было магчымасці пазваніць у 101. Ён, як расказалі «Нашай Ніве» сведкі, стаяў на балконе і крычаў людзям, каб адбеглі хутчэй ад гэтага раёна і выклікалі ратавальнікаў.

Ратавальнікі прыбылі на месца ўзгарання хутка, і пажар пагасілі.

Клас
0
Панылы сорам
1
Ха-ха
1
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0