Адказваючы на пытанне пра тое, што расіяне быццам ужо адмовіліся ад штурму Кіева і больш сканцэнтраваныя на ўсходзе і поўдні Украіны, Дзенісенка падкрэсліў: «Калі мы гаворым непасрэдна пра Прыірпенне, там ідуць баі. Ідуць баі ў Ірпені, расіяне акопваюцца. Але казаць, што яны адмовіліся ад штурму Кіева, шчыра кажучы, з майго пункту гледжання, яшчэ ранавата. Сапраўды, у іх цяпер няма сіл. Але ў той жа час мы разумеем, што яны сцягваюць да беларуска-ўкраінскай мяжы свае часці».

 У той жа час ён адзначыў, што расіяне цяпер кідаюць усё, што ў іх ёсць, на Марыупаль і на Ізюм, як два ключавыя пункты для атрымання кантролю над Данбасам.

«Насамрэч, ад штурму Кіева пакуль ніхто яшчэ не адмаўляўся. Мяркуючы па ўсім, гэта пакуль у іх, скажам так, трохі адкладзена ў плане. Цяпер самае важнае для іх — гэта Марыупаль, Ізюм і гэты трохкутнік — Севераданецк-Лісічанск-Рубежнае», — падсумаваў Дзенісенка.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?