Байдэн наведаў пункт прыёму бежанцаў з Украіны на нацыянальным стадыёне Варшавы. Прэзідэнт пагутарыў з самімі бежанцамі, а таксама з валанцёрамі, якія дапамагаюць ім.
На пытанне аднаго з прысутных наконт таго, што ён думае пра Пуціна, Байдэн адказаў: «Ён мяснік. Вось што я думаю».
На гэта хутка адрэагаваў Крэмль.
«Новыя абразы ад Байдэна на адрас Пуціна яшчэ больш звужаюць акно магчымасцяў для наладжвання стасункаў РФ і ЗША. Дзіўна чуць абвінавачванні на адрас Пуціна ад Байдэна, які заклікаў бамбіць Югаславію і забіваць людзей», — заявіў Пяскоў.





