З экапарка ў Харкаве эвакуявалі восем кенгуру
Цяпер жывёлы знаходзяцца дома ў валанцёраў, іх рыхтуюць да эвакуацыі ў больш бяспечныя гарады.
«Гэтых кенгуру ўдалося вывезці пазаўчора, цяпер яны ўжо ў бяспецы. Гэта вельмі прыемна, бо іх вальеры, на жаль, неаднаразова падвяргаліся абстрэлам. Верым, што цяпер у іх будзе ўсё добра!», — напісаў заснавальнік экапарка Аляксандр Фельдман.
Nashaniva.com
Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?
Пішыце рэдактару «Нашай Нівы» ў ТГ