«Перадала днямі яму перадачу, а ў аўторак яго наведала адвакат, — распавяла «Народнай Волі» Марына Шыбко, жонка Аляксандра Фядуты. — Ён перанёс пнеўманію, калолі яму антыбіётыкі. Адразу пра гэта не напісаў, бо дрэнна сябе адчуваў, і арытмія была. Кажа: ні сядзець, ні ляжаць не мог. Як я зразумела, двойчы на дзень яму рабілі ўколы ў камеры.

Настрой у яго зараз крыху лепшы. Бо калі хварэў, то ўвогуле не мог спаць — задыхаўся. Можа, гэта быў і каранавірус, не ведаю дакладна. Дзе там можна было падхапіць тую пнеўманію?..

Іншых навін няма. Не вядома, калі з матэрыяламі справы пачне знаёміцца. Між іншым, 11 красавіка будзе год, як яго затрымалі!»

Аляксандра Фядуту затрымалі амаль год таму ў Маскве. Ён разам з Рыгорам Кастусёвым і Юрасём Зянковічам з'яўляецца фігурантам крымінальнай справы аб «змове з мэтай захопу ўлады неканстытуцыйным шляхам».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0