Фота: AP / TASS

Фота: AP / TASS

Па дадзеных «Аль-Хадас», «Вагнер» дамовіўся з прадстаўнікамі «Хезбалы» аб адпраўцы 800 баевікоў ва Украіну для вядзення баявых дзеянняў. Плата за наём аднаго байца складзе 1500 долараў за месяц.

У якасці бонуса да гэтага рашэння «Хезбала» і апасродкавана праз яе Іран могуць атрымаць нейкія прэферэнцыі па буйных здзелках.

Першы этап адпраўкі баевікоў ва Украіну плануецца, паводле звестак мясцовых СМІ, на аўторак, 29 сакавіка.

200 байцоў нібыта будуць перакінуты з Дамаска на ваенную авіябазу ў Гомельскай вобласці.

Падраздзяленні «Хезбалы», якія адпраўляюцца ва Украіну, могуць апынуцца сур'ёзным фактарам уплыву на сам ход «спецаперацыі», піша «Новая газета». «Хезбала» — згуртаваная, умелая, сучасная армія прыкладнога дзеяння.

Па сутнасці, баявыя дзеянні - гэта лад жыцця «Хезбалы». Ад баявога досведу наўпрост залежыць дабрабыт чальца «Хезбалы», узровень жыцця яго сям'і, яго сацыяльнае становішча.

На дадзены момант армія «Хезбалы» налічвае каля 100 тысяч бесперапынна ваюючых байцоў. У многіх краінах свету яна прызнана тэрарыстычнай арганізацыяй.

Навіна аб адпраўцы баевікоў ва Украіну ўступае ў супярэчнасць з тым, што генеральны сакратар «Хезбалы» Хасан Насрала казаў у тэлезвароце на мінулым тыдні. Тады ён настойваў, што «Хезбала» катэгарычна адмаўляе ўсякую магчымасць уласнага ўдзелу ў падзеях ва Украіне.

Зрэшты, піша «Новая газета», «Хезбала» і раней адмаўляла магчымасць удзелу ўласных членаў у баявых дзеяннях у замежных краінах - у Сірыі, Босніі, Палестыне, Емене і Іраку. І кожны раз прызнавалася ў адпраўцы баевікоў.

Але на гэты раз акалічнасці іншыя і стаўкі вышэйшыя. Вось як чытаюць гэтую навіну на Блізкім Усходзе: «Хезбала» пры падтрымцы сваіх іранскіх спонсараў накіроўвае войскі супраць прэзідэнта з габрэйскімі каранямі, якога пры гэтым адкрыта падтрымлівае Ізраіль (…)».

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?