«25 сакавіка ў Гродне па падазрэнні ў шпіянажы на карысць Рэспублікі Польшча затрыманы грамадзянін Польшчы, які пастаянна жыве ў Гродне, ‒ расказалі ў КДБ. ‒ Падчас правядзення неадкладных следчых дзеянняў па месцы жыхарства фігуранта генеральны консул Польшчы ў Гродне Анджэй Рачкоўскі і консул польскага генконсульства Марцін Хрустэль у парушэнне беларускага заканадаўства спрабавалі перашкодзіць правядзенню працэсуальных дзеянняў».

Па факце неправамерных дзеянняў польскіх дыпламатаў праінфармаваны МЗС Беларусі.

Сёння была пераведзена на хатні арышт кіраўнічка Саюза палякаў Анжаліка Борыс. Юрый Васкрасенкі, якому даручана ўладамі камунікацыя наконт памілавання палітвязняў, назваў вызваленне Борыс «міласэрным» рашэннем Лукашэнкі,

пасля якога беларускі бок спадзяецца пачаць нармалізацыю адносін польскага і беларускага бакоў.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?