«Няма кансэнсусу з Расіяй адносна згаданых прэзідэнтам Турцыі чатырох пунктаў. У прыватнасці, адзінай дзяржаўнай мовай ва Украіне ёсць і будзе ўкраінская. Ды і ўвогуле класіфікацыя ключавых тэм перамоваў на чатыры ці іншую колькасць пунктаў некарэктная».

Ён патлумачыў, што ў падгрупах дэлегацый адначасова абмяркоўваецца шмат розных пытанняў. Перагаворны працэс ідзе вельмі цяжка.

Па словах Кулебы, украінская дэлегацыя заняла моцную пазіцыю і ад сваіх патрабаванняў не адмаўляецца.

Міністр падкрэсліў, што Украіна настойвае найперш на спыненні агню, гарантыях бяспекі і тэрытарыяльнай цэласнасці Украіны.

Міністр адзначыў, што Украіна будзе працягваць дыялог з Турцыяй і ўсімі зацікаўленымі бакамі, каб аднавіць мір на ўкраінскай зямлі.

 Спадзяемся, што Турцыя як сябар і стратэгічны партнёр Украіны будзе таксама працягваць падтрымку на ўсіх трэках. Таксама нагадваю, што ўвядзенне новых санкцый супраць Расіі і ўмацаванне абараназдольнасці Украіны зʼяўляюцца не менш важнымі фактарамі, каб спыніць расійскую ваенную машыну і дасягнуць жаданага прагрэсу на перамовах. Такая трохбаковая стратэгія — санкцыі, ваенная падтрымка, перамовы — не павінны нікім падвяргацца сумневу», — сказаў Кулеба.

Раней прэзідэнт Турцыі Рэджэп Эрдаган заявіў, што Украіна гатова пагадзіцца на чатыры патрабаванні расейцаў з шасці, у прыватнасці, адмовіцца ад сяброўства ў НАТА і прызнаць рускую мову як другую дзяржаўную.

Не дамовіліся бакі, па словах Эрдагана, аб прызнанні Украінай прыналежнасці Крыма расійскім і незалежнасці самаабвешчаных ДНР і ЛНР.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?