Таццяна Вадалажская — метадолаг і сацыёлаг.

Яна паплечніца Уладзіміра Мацкевіча, была экспертам Агенцтва гуманітарных тэхналогій і каардынатарам праграмы стварэння сучаснага ўніверсітэта ў Беларусі «Лятучы ўніверсітэт».

Усё, што вядома па яе справе на гэты час, паведамляюць праваабаронцы.

Упершыню Вадалажская была затрыманая 4 жніўня 2021 года. Тады яна правяла 10 сутак на Акрэсціна, пасля чаго яе адпусцілі ў статусе падазраванай па ч. 1 арт. 342 (арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак). На працягу ўсяго гэтага часу Таццяну некалькі разоў выклікалі на допыты ў Следчы камітэт.

На мінулым тыдні Таццяна падала хадайніцтва ў СК з просьбай аб дазволе выехаць у Літву на лячэнне. Сёння яна пайшла за адказам на сваё хадайніцтва ў СК, але там ёй была прад'яўленая пастанова аб заключэнні пад варту.

Цяпер Вадалажская знаходзіцца ў СІЗА №1 на Валадарскага. Адвакат Таццяны знаходзіцца пад падпіскай аб неразгалошванні, таму больш ніякіх падрабязнасцяў невядома.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0