Раней 22 чэрвеня ў Беларусі афіцыйна адзначаўся Дзень усенароднай памяці ахвяр Вялікай Айчыннай вайны.
Цяпер, паводле ўказа Лукашэнкі, ягоная назва будзе гучаць як Дзень усенароднай памяці ахвяр Вялікай Айчыннай вайны і генацыду беларускага народа.
Адзначаецца, што гэты ўказ падрыхтаваны на падставе Закона ад 5 студзеня 2022 года «Аб генацыдзе беларускага народа».





