Леанід Заяц. Фота: БелТА
Леанід Заяц прызначаны віцэ-прэм'ерам, адказным за сельскую гаспадарку. Заяц быў міністрам сельскай гаспадаркі і харчавання з 2012 па 2019 год, затым да снежня 2021 года старшынёй Магілёўскага аблвыканкама.
Пасол на Кубе Валерый Бараноўскі прызначаны паслом Беларусі ў Нікарагуа па сумяшчальніцтве.
Лукашэнка таксама даў згоду на прызначэнне:
Аляксея Быкава — старшынёй Чашніцкага райвыканкама;
Аляксея Скрагі — генеральным дырэктарам ААТ «Беларуская калійная кампанія»;
Віктара Філатава — генеральным дырэктарам ААТ «Кіруючая кампанія холдынгу «Бабруйскаграмаш»;
Ігара Жука — рэктарам Гродзенскага дзяржаўнага медыцынскага ўніверсітэта;
Алесі Абраменка — намеснікам міністра эканомікі;
Руслана Варанкова — генеральным консулам ў Хашыміне (В'етнам);
Таццяны Харлап — генеральным консулам ў Ганконгу (Кітай);
Міхаіла Гурыновіча — начальнікам сакратарыята Савета Рэспублікі.
Чытайце таксама:
Сябраваў з Шапірам і быў звольнены за «абасраных кароў». Расказваем пра экс-міністра сельскай гаспадаркі, які патрапіў у скандальны зліў





