Запіс з візіту ў шпіталь з’явіўся на афіцыйнай старонцы Зяленскага ў Facebook. Прэзідэнт Украіны наведаў параненых разам з міністрам аховы здароўя Віктарам Ляшко і сваім прэс-сакратаром Сяргеем Нікіфаравым.

Сярод ахвяр вайны, з якімі гутарыў Зяленскі, быў баец тэрабароны, што супрацоўнічаў з амерыканскім журналістам Брэнтам Рэно, які загінуў пад расійскім абстрэлам у Ірпені.

Таксама Зяленскі сустрэўся з сям’ёй Уласенка. Бацькі і трое дзяцей збеглі з гарадка Ворзель пад Кіевам. Падчас эвакуацыі яны трапілі пад расійскі абстрэл, і тады 16-гадовая Кацярына закрыла сваім целам 8-гадовага брата Ігара. Кацярына і яе маці атрымалі раненні.

Бачная радасць супрацоўнікаў шпіталя падчас сустрэчы з Зяленскім, а таксама шок Кацярыны, якая зусім не чакала пабачыць прэзідэнта. Збянтэжаная, дзяўчына распавяла Зяленскаму, што той зорка Тык-току і там «усё пра яго», а ён падарыў Кацярыне букет кветак.

У сваёй публікацыі ў Фэйсбуку Зяленскі аддаў даніну павагі ўсім параненым: «Сям’я Уласенка, што трапіла пад агонь ворага падчас эвакуацыі з Ворзеля. Яны абаранілі адзін аднаго сваімі целамі. Баец тэрытарыяльнай абароны. Кіроўца забітага ў Ірпені журналіста-дакументаліста Брэнта Рэно. І іншыя смелыя жыхары Кіеўшчыны. Ва ўсіх іх ёсць адно супольнае — любоў да Украіны і нязломная сіла духу. Выздараўлівайце хутка!» — напісаў ён. 

«Сем гадзін з мяшком на галаве». Вызвалены мэр Мелітопаля расказаў пра свае прыгоды і настроі на ўкраінскім Поўдні

Як беларусы перадавалі жыхарам памежнай украінскай вёскі гуманітарную дапамогу

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0