Скрыншот відэа

Скрыншот відэа

«Мы не нападаем, мы не бамбім, мы прыхільнікі перамоваў!» — заявіў ён.

«Скажу вам упершыню галоўнае: Расія прапануе Украіне (Пуцін — Зяленскаму), я гэта абсалютна дакладна ведаю, абсалютна прымальны варыянт дамовы. І сёння яшчэ магчыма, каб Украіна з Расіяй дамовіліся і Зяленскі падпісаў з Пуціным гэтую дамову.

Калі Зяленскі на гэта не пойдзе, то, паверце, яму прыйдзецца з цягам невялікага часу падпісаць акт аб капітуляцыі. Расія ў гэтай вайне не прайграе. У гэтым вы 100% перакананыя таксама.

Чым заканчваецца вайна ў выпадку перамогі аднаго з бакоў, Японія гэта ведае лепш, чым я», — заявіў Лукашэнка.

На апублікаваных урыўках інтэрв'ю Лукашэнка выглядае ўзвінчаным, гаворыць на павышаных танах.

Раней, у лютым, ён прадракаў, што «вайна працягнецца 3 — 4 дні», і заяўляў, што Зяленскі «трухнуў».

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?