Па словах абазнаных крыніц, ЗША забароняць імпарт расійскага алкаголю і морапрадуктаў.

Чакаецца, што прэзідэнт Джо Байдэн сёння збіраецца падрабязна выкласці сутнасць новых санкцый і выступіць за спыненне гандлёвых стасункаў з Расіяй. Белы дом адмовіўся ад афіцыйных каментарыеў.

Па даных CNBC, пазбаўленне Расіі статусу «самай спрыяльнай нацыі» азначае тое, што Кангрэс зможа ўвесці абмежаванні на ўсе тавары расійскага паходжання, у тым ліку на гарэлку, ікру, фанеру і інш.

Адзначым, летась расійскі экспарт у ЗША склаў 29 млрд даляраў, 60% прыпадала на нафтагазавыя прадукты.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0