Людзі перасякаюць ўкраінскую мяжу з Румыніяй на фоне ўварвання Расеі, 2 сакавіка 2022 года. Фота: AP

Людзі перасякаюць ўкраінскую мяжу з Румыніяй на фоне ўварвання Расеі, 2 сакавіка 2022 года. Фота: AP

Пасля таго, як тыдзень таму Расія пачала жорсткую атаку на Украіну, амаль 875 000 чалавек вымушаныя былі пакінуць свае дамы. Больш за палову (454 тыс.) украінцаў выехалі ў Польшчу, 116 000 — у Венгрыю, 67 000 — у Славакію, 45 000 — у Румынію і 79 000 — у Малдову, якая не ўваходзіць у ЕС.

ЕС прадугледжвае наданне грамадзянам Украіны і рэзідэнтам краіны права жыць, працаваць, атрымліваць медыцынскую дапамогу, жыллё і адукацыю неадкладна на тэрмін да аднаго года, без неабходнасці праходзіць працяглыя працэдуры атрымання прытулку.

Калі ж канфлікт працягнецца доўга ці ўцекачы не змогуць бяспечна вярнуцца, то гэты статус можа быць працягнуты яшчэ на два гады.

Грамадзяне Украіны ўжо маюць 90-дзённы бязвізавы доступ у Еўрасаюз, але гэтая беспрэцэдэнтная змена ў заканадаўстве ЕС гарантуе ім статус пасля заканчэння гэтага тэрміну.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0