Пажар у Кіеве пасля выбуху расійскай ракеты.

Пажар у Кіеве пасля выбуху расійскай ракеты.

Паводле ВЦИОМ, на думку чвэрці грамадзян (26%), спецыяльная вайсковая аперацыя ва Украіне мае за мэту абараніць рускамоўнае насельніцтва «ДНР» і «ЛНР», кожны пяты паведаміў, што мэта аперацыі — не даць размясціць вайсковыя базы НАТА на тэрыторыі Украіны (20%). Такая ж доля апытаных нібыта мяркуе, што аперацыя праводзіцца для таго, каб правесці ва Украіне дэмілітарызацыю (20%). 7% адказалі, што Расія мае на мэце правесці дэнацыфікацыю Украіны і змяніць яе палітычны курс, 6% — змяніць непрыязны да Расіі палітычны рэжым, 4% — падзяліць Украіну на часткі і ўсталяваць свой уплыў на частцы Украіны.

Як ставіцца да гэтых лічбаў? Як і да любых іншых, якія даюць сёння расійскія дзяржаўныя ці калядзяржаўныя СМІ ці ўстановы.

Наўрад ці ў сённяшняй Расіі дзяржаўная структура хоча і можа праводзіць аб'ектыўнае сацыялагічнае даследаванне на тэму, надзвычай важную для рэжыму. Гэта куды больш прапаганда, чым навука.

Але адна лічба ўсё ж цікавая. Нават па звестках заангажаванай дзяржаўнай канторы ўсяго толькі 7% расіян вераць у тое, што Украіне патрэбна «дэнацыфікацыя». Між тым як тое, што ў Украіне акапаліся нацысты, якіх трэба ўпыніць — адзін з афіцыйных тэзісаў расійскай улады, якім яны аргументавалі неабходнасць уварвання. Ды нават сёння патрабаванне «дэнацыфікацыі» кожны дзень гучыць у афіцыйнай рыторыцы расійскіх уладаў, у тым ліку падчас падрыхтоўкі перамоў на расійска-беларускай мяжы.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0