«У адпаведнасці з планам падрыхтоўкі Узброеных сіл у 2022 годзе, з 1 па 4 сакавіка абласнымі і Мінскім гарадскім выканаўчымі камітэтамі праводзяцца штогадовыя заняткі, накіраваныя на павышэнне ўзроўню падрыхтоўкі і зладжанасці органаў кіравання тэрытарыяльнай абароны да фарміравання тэрытарыяльных войскаў», — гаворыцца ў паведамленні Мінабароны.

Чатыры дні будуць праводзіцца тэарэтычныя і практычныя мерапрыемствы са службовымі асобамі выканаўчых камітэтаў і ваенных камісарыятаў, адміністрацыямі пунктаў прыёму мабілізацыйных рэсурсаў. Акрамя таго, правераць умовы захоўвання і наяўнасць матэрыяльных запасаў.

«Вялікае значэнне ў ходзе правадзімых мерапрыемстваў надаецца падрыхтоўцы ваеннаабавязаных, якім на працягу аднадзённага збору будуць даведзеныя асновы і парадак дзеянняў у ходзе фарміравання тэрытарыяльных войскаў», — адзначаецца ў паведамленні Мінабароны.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0