Кветкі каля амбасады Украіны ў Мінску, 27 лютага 2022 года
«Я не маю маральнага права ні заклікаць вас, ні спыняць, але я лічу сваім абавязкам у такой сітуацыі падтрымаць любы актыўны спосаб барацьбы. Памятайце, што ў вас ёсць законнае права на самаабарону, памятайце, што вы маеце права абараняць сваю краіну і свой суверэнітэт», — сказала яна.
Гэты яе заклік звязаны з прапановамі саміх грамадзян пераходзіць да больш рашучых дзеянняў.
«З 18:00 збірайцеся разам і прыходзьце або прыязджайце да вакзала свайго горада. Калі рух будзе заблакаваны сілавікамі, станавіцеся ў велізарныя чэргі ў абменнікі, яны будуць цягнуцца па цэнтры горада да прывакзальнай плошчы», — прапанавала дэмакратычная лідарка.
Неглядзячы на няспынныя рэпрэсіі, беларусы выйшлі ўчора на самыя масавыя пасля пачатку 2021 года акцыі салідарнасці з Украінай і пратэсту супраць вайны. Самая шматлікая акцыя адбылася каля Мінабароны ў Мінску, дзе людзі скандавалі «Не вайне!» і «Слава Украіне!».