Эвеліна Дабравольская, фота Delfi.lt
У панядзелак урад Літвы прыняў рашэнне «аб звароце да пракурора Міжнароднага крымінальнага суда па расследаванні злачынстваў, учыненых ва Украіне Расіяй і Беларуссю.
Міністр юстыцыі Літвы Эвеліна Дабравольская заявіла, што было прапанавана звязацца з пракурорам для прадастаўлення інфармацыі, каб пракурор мог «праверыць яе» і пачаць расследаванне.
«У пракуратуру перададзенае паведамленне з просьбай расследаваць сітуацыю ва Украіне адносна ваенных злачынстваў Расіі і Беларусі па восьмым артыкуле Рымскага статута і злачынстваў супраць чалавечнасці па сёмым артыкуле Рымскага статута. У Міжнародным крымінальным судзе падымецца пытанне аб адказнасці канкрэтных асоб, якія прымаюць рашэнні — гэта Пуцін і Лукашэнка», — сказала яна.