УНІАН

УНІАН

«Мы вельмі рады даведацца пра тое, што нашы сабраты жывыя і з імі ўсё добра», — сказана ў паведамленні, якое передае УНІАН.

У ВМС заявілі, што расійская прапаганда спрабуе раскруціць «навіну» пра тое, што нібыта ўлады Украіны «забыліся», «пахавалі» сваіх падначаленых.

«Пры гэтым марпехі смела двойчы адбілі напады. З-за недахопу баявога камплекту яны не змаглі працягнуць абарону вострава», — сказана ў паведамленні.

У ВМС дадалі, што захопнікі «забыліся» паведаміць пра тое, што яны цалкам разбурылі інфраструктуру вострава: маяк, вышкі, антэны і іншае. Адпаведна, сувязь са Змяіным была перапыненая. Шматразовыя спробы звязацца з асабістым складам і даведацца пра яго лёс былі марнымі, а пастаянныя абстрэлы з боку баявых караблёў і авіяцыі РФ не дазволілі даставіць падмогу.

24 лютага ўкраінскія ўлады паведамілі, што расійскія войскі захапілі ўкраінскі востраў Змяіны ў Чорным моры, у выніку чаго загінула 13 памежнікаў. Да вострава падышлі два расійскія ваенныя караблі, крэйсер «Масква» і патрульны карвет «Васілій Быкаў», і прапанавалі байцам Ізмаільскага памежнага атрада, якія былі размешчаныя на востраве, здацца. Яны адмовіліся, адказаўшыі: «Рускі ваенны карабель, ідзі на ***».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0