Матч павінен быў прайсці 25 лютага ў Палацы спорту. Прычынай адмовы сталі магчымыя ваенныя дзеянні паміж Расіяй і Украінай, у якія можа быць уцягнутая Беларусь.
Міжнародная федэрацыя баскетбола яшчэ не прыняла рашэнне аб новым месцы і часе матча. Гульня ў адказ запланаваная на 28 лютага ў Ньюкасле.





