На аўторак абвясцілі аранжавы ўзровень небяспекі
Белгідрамет прагназуе, што ў аўторак раніцай і днём на большай частцы тэрыторыі краіны чакаецца ўзмацненне ветру парывамі да 15-20 м/с.
У Мінску днём чакаецца ўзмацненне ветру парывамі да 15-20 м/с.
Удзень чакаецца да +5, дождж.
Нагадаем, што на мінулую суботу з-за моцнага ветру сіноптыкі абвяшчалі чырвоны, самы высокі, узровень небяспекі.
Nashaniva.com
Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?
Пішыце рэдактару «Нашай Нівы» ў ТГ