На ад’езд Маляваныча адрэагаваў другі «экстрэміст» — твітар-блогер Gypsynkov.
Аўтар папулярнага твітар-акаўнта Міхаіл Цыганкоў, вядомы як Gypsynkov, быў затрыманы ў канцы студзеня.
Пасля затрымання з'явілася «пакаяннае» відэа, у якім Міхаіл Цыганкоў казаў, што ўдзельнічаў у пратэстах і «скідваў інфармацыю аб перамяшчэнні сілавікоў».
15 лютага з’явілася інфармацыя, што блогер Gypsynkov пасля вызвалення з’ехаў з краіны. Яму дапамагла каманда BYSOL.





