Фота: Getty Images
Што адбываецца вакол Украіны ў панядзелак, 21 лютага АНЛАЙН
Сітуацыя на Данбасе абвастрылася ў другой палове мінулага тыдня. Яшчэ ў чацвер МЗС Расіі адправіла ЗША свае патрабаванні па гарантыях бяспекі. А ўжо ў пятніцу напружанне вакол Украіны вырасла. Улады непрызнаных рэспублік заявілі пра агрэсію з боку Украіны і пра тэрміновую эвакуацыю насельніцтва ў Расію. Украіна запэўнівае, што не мае намеру аднаўляць тэрытарыяльную цэласнасць краіны з дапамогай сілы. Краіны Захаду са спасылкай на звесткі разведак з восені сцвярджаюць, што Расія рыхтуе напад на Украіну на фэйкавай падставе. У нядзелю міністр абароны Віктар Хрэнін заявіў, што расійскія войскі застаюцца ў Беларусі для працягу «праверкі сіл рэагавання баявой гатоўнасці». Эмануэль Макрон і Уладзімір Пуцін заявілі пра гатоўнасць правесці сустрэчу па Украіне, а французскі прэзідэнт — пра падрыхтоўку правядзення маштабнага саміта ў Еўропе. «Наша Ніва» сочыць за эскалацыяй сітуацыі на ўсходзе Украіны і рэакцыяй на яе ў свеце.