Пра фразу Пуціна пра «генацыд у Данбасе»

«Гэта рэзкае слова… але яно няправільнае».

Пра расійскія войскі на мяжы з Украінай

«Не магу не паўтараць зноў і зноў, што мы вельмі заклапочаныя тым, да чаго прывядуць у набліжэйшы час сто тысяч салдат і іх дзеянні. Мы не можам знайсці разумнай прычыны для такога засяроджвання войскаў. Таму тэрмінова патрабуецца дээскалацыя».

Пра заклік Думы прызнаць «ДНР» і «ЛНР»

«Калі рэзалюцыі, якія прыняў сёння парламент, стануць рэальнасцю, гэта, натуральна, будзе азначаць парушэнне Мінскіх дамоўленасцяў… тады працэс будзе перапынены і скончаны, і гэта стала б палітычнай катастрофай».

Пра пашырэнне НАТА на усход

«Тут паўстала даволі своеасаблівая сітуацыя, бо яно зусім не стаіць на парадку дня, і ўсе гэта выдатна ведаюць. Гэта не тая тэма, з якой нам прыйдзецца мець справу на нашых пасадах, пакуль мы на іх знаходзімся. (Звяртаючыся да Пуціна) Я не ведаю, як доўга прэзідэнт збіраецца заставацца на сваёй пасадзе, у мяне, ва ўсякім выпадку, такое адчуванне, што гэта можа працягнуцца доўга, але не вечна».

Пра «Мемарыял»

«З трывогай мы назіраем за тым, як звужаецца прастора для грамадзянскай супольнасці. Гэта асабліва тычыцца тых партнёраў, з якімі нас звязвае даўняе і важнае супрацоўніцтва. Тут я хацеў бы назваць групу «Мемарыял». Тое, што яна не можа цяпер працягваць сваю дзейнасць, выклікала ў Германіі глыбокае неразуменне. Бо гэта менавіта тая арганізацыя, якая, у прыватнасці, ўнесла асноўны ўклад у высвятленне лёсу савецкіх прымусовых рабочых у нацысцкай Германіі. Мы спадзяемся, што ў гэтым пытанні магчымая станоўчая перспектыва».

Пра Герхарда Шродэра

«Я не хачу каментаваць прыватнапрадпрымальніцкую дзейнасць былога палітыка. Ён гаворыць не ад імя Федэратыўнай Рэспублікі Германія, а ад свайго імя».

Пра Аляксея Навальнага

«Што тычыцца спадара Навальнага, то ў мяне выразная пазіцыя: вынесены яму прысуд несумяшчальны з прынцыпамі прававой дзяржавы. І я гэтую пазіцыю ўжо неаднаразова выкладаў у розных сітуацыях».

Пра сітуацыю з Russia Today у Германіі

«Існуе прававая працэдура, падчас якой можна падаваць заяўкі (на атрыманне ліцэнзіі на вяшчанне ў ФРГ), у тым ліку і тыя, якія яшчэ не былі пададзеныя. Потым яны апрацоўваюцца ў рамках дзейных Правілаў адпаведнымі ведамствамі. Гэта адбываецца ў рамках наяўных законаў, на якія ўсе ў роўнай меры могуць пакласціся».

Чытайце таксама:

Канцлер Нямеччыны: У выпадку агрэсіі супраць Украіны Расію чакаюць вельмі жорсткія санкцыі

Канцлер Германіі Шольц: Расія павінна прызнаць, што сіла ў праўдзе

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0