Аляксей Швакаў.

Аляксей Швакаў.

Удзел у пасяджэнні прынялі міністр юстыцыі Сяргей Хаменка і намеснік міністра Мікалай Старавойтаў.

Міністр павіншаваў новых кіраўнікоў БРКА і пажадаў, каб слова «адвакат» заўсёды гучала горда. У сваю чаргу Мікалай Старавойтаў пажадаў новым кіраўнікам БРКА трымаць высокую планку.

Такія пажаданні ўспрымаюцца неадназначна на фоне таго, што ў апошні год у шэрагах адвакацкай прафесійнай супольнасці адбываюцца маштабныя чысткі. Многія адвакаты, якія займаліся абаронай пацярпелых ад палітычных рэпрэсій, выстаўляюцца на атэстацыі, якіх не праходзяць. У выніку атрымліваецца так, што адвакатаў, гатовых супраціўляцца дзяржаўнаму ціску, застаецца ўсё менш і менш.

У той жа час новы закон аб адвакатуры прадугледжвае спрошчаную магчымасць ісці ў адвакаты былым сілавікам.

Аляксей Швакаў працуе адвакатам з 2000 года, ён быў старшынёй Мінскай гарадской калегіі адвакатаў. 

Папярэдні старшыня БРКА, член Савета Рэспублікі Віктар Чайчыц, узначальваў калегію з 2011 года. Перад выбарамі прэзідэнта ў 2020 годзе заклікаў адвакатаў устрымацца ад заяў аб тым, што «дрэнна працуе ўся сістэма і не паддавацца на правакацыі». Сёння стала вядома пра ягоны сыход з пасады.

Чытайце таксама:

«Не трэба лезці ў палітыку». Чым запомніўся Віктар Чайчыц, які 10 год кіраваў адвакатурай у Беларусі

Віктар Чайчыц сыходзіць з пасады кіраўніка Беларускай рэспубліканскай калегіі адвакатаў

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0